Турнір па бліцу ў гонар адкрыцця шахматнага клуба

клуб Шахматный дом 16-09-2017 20:51:20

Палажэнне 
аб правядзенні турніру па бліцы

1. Час і месца. 
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом (г. Мінск, пр. Пушкіна, 28) 18-19 верасня 2017 г.
2. Сістэма правядзення. 
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 8 парных тураў згодна з дзейнымі правіламі ФІДЭ з улікам змяненняў і дапаўненняў на дзень пачатку спаборніцтваў. Кантроль часу 3 хвіліны на партыю плюс 2 секунды за ход кожнаму ўдзельніку. Парны тур складаецца з дзвюх партый паміж аднымі супернікамі рознымі колерамі. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца.
3. Удзельнікі. 
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя.
4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. (Тэл. + 375 44 762-59-58). У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
5. Рэгістрацыя ўдзелу. 
Зарэгістравацца можна праз форму на сайце http://chesshouse.by/be/turnir-pa-blitsy-18-19-verasnya альбо праз званок ці смс на адзін з нумароў:
 +375 44 478-90-51 (velcom)
 +375 33 388-90-51 (мтс)
Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішча, імя і шахматны разрад ўдзельніка.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
6. Унёскі. 
Унёсак за ўдзел у турніры складае 6 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 3 рублі для чальцоў клуба Шахматны дом. Гульцы, якія прыйдуць на турнір у шортах атрымліваюць зніжку 50%.
Турнірныя ўнёскі будуць прымацца ў працоўныя гадзіны клуба (буднія дні: 16:00-20:00) да 18 верасня 18:00.
7. Праграма спаборніцтваў.
18.09: 18:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 18.20 – 1– 4 тур;
19.09: 18:00 – 5 – 8 тур; Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
8. Вызначэнне месцаў. 
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца
2. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
3. Каэфіцыент Бергера
9. Узнагароджанне. 
Пераможца і прызёры ўзнагароджваюцца каштоўнымі смачнымі прызамі, а таксама сертыфікатамі клуба Шахматны дом. Дадатковых прызавых катэгорый не прадугледжана.

Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.

Шахматы Шашки

Часы работы

Пн: - Пт:
16:00-20:00
Сб:
15:00-20:00
Вс:
16:00-18:30

Контакты

Город
Минск
Телефон
+375 444789051
+375 333889051
E-mail